Па афіцыйных звестках, на гэты момант на каранавірус хварэе 3% жыхароў Докшыцкага раёна.

Фота Надзеі Бужан

Статыстыка кавіду па асобных раёнах і абласцях не публікуецца. Аднак мясцовыя СМІ і органы ўлады ў некаторых раёнах даюць звесткі.

Так, на мінулым тыдні гарвыканкам Магілёва апублікаваў лічбы смяротнасці за 11 месяцаў 2020 года, з якіх вынікае, што смяротнасць у горадзе вырасла проці мінулага года больш як на 20%.

А раённая газета Докшыцаў «Родныя вытокі» паведаміла, што па стане на 11 снежня ў раёне ўжо 648 хворых на кавід. 58 ляжаць у стацыянары, яшчэ 590 хварэюць дома. Памерла за час пандэміі 12 чалавек.

Паколькі ў Докшыцкім раёне жыве 22 200 чалавек, гэта значыць, што хварэе 3% жыхароў, або кожны 34-ы. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру