Уладзімір Астапенка, былы пасол Беларусі ў Аргенціне і прадстаўнік НАУ (Народнага антыкрызіснага ўпраўлення) па пытаннях супрацоўніцтва з Расіяй, СНД, ЕАЭС, АДКБ, распавёў аб міжнародных адносінах на фоне санкцый, піша Tut.by.

— Ёсць разуменне, што найбуйнейшыя краіны свету — краіны-члены Еўрасаюза, ЗША, Вялікабрытанія, Канада гатовыя аказаць новым уладам Беларусі прамую эканамічную дапамогу. Чакаецца, што аб'ём такой дапамогі можа скласці да 5 млрд даляраў, што дазволіць эканоміцы Беларусі пазбегнуць дэфолту.

Нашы партнёры зацікаўлены ў тым, каб Беларусь станавілася актыўным удзельнікам эканамічных сувязяў і надзейным эканамічным партнёрам, а не ператваралася ў крыніцу рэгіянальнай нестабільнасці або нелегальнай міграцыі.

Магу запэўніць, што ніякія кантракты, якія ідуць на карысць рэжыму, ужо не рэалізуюцца. Пазіцыя дэмакратычнай Еўропы адназначная і зразумелая — ні аб якім эканамічным супрацоўніцтве на дзяржаўным узроўні гаворкі быць не можа.

Санкцыі, якія ўводзяцца, асабліва ў ЗША, могуць закрануць расійскія кампаніі, якія супрацоўнічаюць з рэжымам. На фоне рэпутацыйных рызык супрацоўніцтва [з бягучай уладай], могуць з'явіцца і эканамічныя, за якія расіянам прыйдзецца плаціць, — заявіў Астапенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0