Здарэнне адбылося сёння каля 7:50 на праспекце Незалежнасці. Як паведамляе ДАІ, 29-гадовы кіроўца «Фальксвагена» ехаў з боку плошчы Якуба Коласа ў напрамку Казлова/Машэрава.

Каля дома №47 не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў асвятляльную апору. Ён патлумачыў, што заснуў. Бачных прыкмет алкагольнага ап'янення няма. 20-гадовага пасажыра з траўмамі даставілі ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0