Кіроўца пакінула месца ДТЗ, паведамляе прэс-служба МУС.
Інцыдэнт адбыўся 12 снежня ў 23:55 на праспекце Дзімітрава. 29-гадовая магіляўчанка за рулём BMW-530 не справілася з кіраваннем і ўрэзалася ў агароджу моста.
МУС
У выніку аварыі машына зляцела на рэйкі.
Кіроўца і 30-гадовая пасажырка пакінулі месца ДТЗ, а пазней звярнуліся па меддапамогу. Жанчыны распавялі дактарам, што траўмаваліся дома. Аднак інспектары ДАІ высветлілі, што падчас здарэння пацярпелыя знаходзіліся ў аўтамабілі.
МУС
У кіроўцы 1,3 праміле. У дачыненні да яе складзена некалькі адміністрацыйных пратаколаў. Раней яна таксама неаднаразова прыцягвалася да адказнасці па лініі ДАІ.