Лукашэнка працягвае паездкі па бальніцах. Следам за 6-й бальніцай, Віцебскай радзільняй і ЦРБ у Стоўбцах ён прыехаў у 4-ю бальніцу.
«Тэма кавіду — цяпер №1 з тых, што хвалююць», — піша тэлеграм-канал «Пул першага».
Галоўны доктар 4-й бальніцы Вацлаў Янушка расказаў, што ўсяго ў клініцы 888 ложкаў, 70% з іх аддадзены пад кавідных пацыентаў.
Пры гэтым бальніца працягвае аказваць усе паслугі па сваім профілі, праўда, у меншым аб'ёме.
Лукашэнка адзначыў, што «самае галоўнае — утрымацца на гэтых ложках. Непажадана пашырацца».