Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Тыдзень у Беларусі стартуе з цёплага, як для сярэдзіны снежня, надвор'я. Да таго ж будзе галалёдзіца, а яшчэ і туманы, якія пагаршаюць бачнасць да 100-500 метраў. Пра гэта паведамілі Tut.by у Белгідрамеце.

У аўторак ноччу і раніцай у многіх раёнах кароткачасовыя ападкі (дождж і мокры снег). Днём будзе пераважна без ападкаў. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу складзе -6…0°С, а днём -2..+3°С.

У сераду ноччу пераважна без ападкаў, днём месцамі, пераважна на паўночным захадзе мокры снег і дождж. Месцамі туман. Ноччу і раніцай галалёдзіца. Ноччу -7…0°С, максімальная днём -3..+3°С.

У чацвер пераважна без ападкаў, месцамі туман, ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -3..+3°С, максімальная днём 0..+5°С.

У пятніцу, 18 снежня, ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём мокры снег і дождж. У асобных раёнах туман, галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4..+2°С, максімальная днём -1..+4°С.

Паводле папярэдняга прагнозу, у выходныя істотнай змены ва ўмовах надвор'я не чакаецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0