Realt.tut.by

Realt.tut.by

У Мінску без святла застаўся буйны раён. Электрычнасці няма ў жылым комплексе «Маяк Мінска», школе №61, бізнэс-цэнтры і гандлёвым цэнтры «Дана Мол», піша Tut.by.

Па словах відавочцаў, не працуюць святлафоры.

 У «Маяку» трэці раз за два тыдні адключаюць электрычнасць. Яе проста няма па ўсім раёне, паведамляе чытач.

У «Мінскэнерга» паведамілі, што святла няма з-за таго, што пашкоджана высакавольтнае абсталяванне.

— Цягам дзвюх гадзін з моманту адключэння святло з'явіцца, брыгады ўжо працуюць, — растлумачылі ў аварыйнай службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0