Суд Цэнтральнага раёна Мінска падоўжыў яшчэ на два месяцы тэрмін утрымання пад вартай Святланы Купрэевай, сяброўкі сям'і Бабарыкі. Пра гэта распавёў Tut.by яе адвакат Яўген Пыльчанка. 

Святлана Купрэева знаходзіцца ў СІЗА КДБ ужо крыху больш за 6 месяцаў. 11 снежня суд зноў падоўжыў ёй тэрмін утрымання пад вартай. Гэта значыць, што ў зняволенні яна можа правесці 8 месяцаў. Яе адвакат падаў скаргу на гэта рашэнне.

— На наступным тыдні, а верагодна, што і на гэтым, суд яе разгледзець, — кажа праваабаронца Яўген Пыльчанка. — Калі суд або следства не захоча змяніць меру стрымання, то Святлана застанецца пад вартай да 11 лютага 2021 года.

Нагадаем, Святлана Купреева — блізкая сяброўка сям'і Бабарыкі і былы член яго ініцыятыўнай групы, цяпер на пенсіі, але падзарабляла ў дробных фірмах бухгалтарам. Жыве яна ў старой хрушчоўцы, якая належыць яе маці. Яе затрымалі 11 чэрвеня і змясцілі ў СІЗА КДБ спачатку ў якасці затрыманай, а з 13 чэрвеня — зняволенай пад варту. Падазраецца яна ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, чым нанесла дзяржаве шкоду на суму, эквівалентную амаль 4 мільёнам далярам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0