Пра падрабязнасці аварыі на трасе М5 (Мінск — Гомель) расказалі Tut.by у міліцыі.
МУС
Аварыя адбылася ў 19:26 у Пухавіцкім раёне.
Кіроўца «Пежо» рухаўся па трасе Мінск — Гомель, не ўлічыў умовы надвор'я, не справіўся з кіраваннем і выехаў на раздзяляльную паласу, дзе ўрэзаўся ў знак.
МУС
Кіроўца грузавіка MAN, што ехаў за ім, рэзка націснуў на педаль тормаза, пасля чаго аўтамабілі пачалі ўрэзацца адзін у аднаго.
МУС
— Усяго ў ДТЗ удзельнічалі 15 аўтамабіляў. Пацярпелых няма, — распавялі ў МУС.