Галкіпер гандбольнага клуба «Віцязь» Андрэй Пашэвіч быў затрыманы ўчора на мірнай акцыі пратэсту,
Фота са старонкі «Віцязя» «УКантакце»
Сёння над спартсменам адбыўся суд па артыкуле 23.34, ч. 1, 23.4. Суддзя Максім Трусевіч прызначыў Пашэвічу 15 сутак.
Нагадаем, што «Віцязь» 30 верасня адмовіўся выходзіць на матч чэмпіянату краіны супраць «Машэкі» ў знак пратэсту супраць арышту баскетбалісткі Алены Леўчанкі. У адказ федэрацыя гандбола зняла каманду з чэмпіянату.