Каля Чырвонага касцёла а 14-й сабраліся пенсіянеры для ўдзелу ў традыцыйным маршы. Праз нейкі час сілавікі не далі пенсіянерам выйсці з плошчы, акружылі іх і сталі затрымліваць.

Як паведаміў потым канал «Спісы Акрэсціна», у Ленінскі РУУС прывезлі каля 40 чалавек, у Кастрычніцкі — 35-40 чалавек.

З 14:40 да 15:07 метрапалітэн закрываў выхад з метро на плошчу Незалежнасці «ў мэтах бяспекі»

Быў перакрыты нават праспект Незалежнасці для грамадскага транспарту, маршруткі ехалі ў абыход

***

Маршы пенсіянераў праходзяць кожны панядзелак, пачынаючы з 5 кастрычніка. Звычайна людзі сталага ўзросту стараюцца дайсці да плошчы Якуба Коласа. Тыдзень таму частка сабралася на Якуба Коласа, а частка дайшла да плошчы Незалежнасці, а яшчэ адна частка сабралася там і каля Прывакзальнай плошчы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру