ТАСС

Бок абвінавачвання падчас спрэчак бакоў у судзе Санкт-Пецярбурга патрабуе прызначыць 15 гадоў калоніі строгага рэжыму гісторыку Алегу Сакалову, абвінавачанаму ў забойстве аспіранткі, піша ТАСС.

«Прызначыць пакаранне шляхам частковага складання <…> у выглядзе 15 гадоў пазбаўлення волі строгага рэжыму», — сказала пракурор, патлумачыўшы, што пакаранне будзе складзенае па артыкуле аб забойстве і за незаконнае захоўванне зброі.

Сакалоў абвінавачваецца ў забойстве ў лістападзе 2019 года 24-гадовай аспіранткі Анастасіі Ешчанка, з якой у яго былі блізкія адносіны. Сакалоў, як мяркуецца, забіў дзяўчыну з дробнакалібернага абрэза, а затым расчляніў яе цела і часткова паспеў утапіць у рацэ Мойцы.

Сакалоў — вядомы рэканструктар, які багатварыў Напалеона, бываў на рэканструкцыях у Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру