Onliner.by

Onliner.by

Пасля адміністрацыйнага арышту на волю выйшаў эканаміст, старшы навуковы супрацоўнік цэнтра BEROC. Дзмітрый Крук, паведамляе прэс-служба Каардынацыйнай рады. 

Дзмітрыя сустрэлі сябры і калегі, ён выглядаў бадзёра, пачуваецца добра.

Крука затрымалі ў нядзелю 29 лістапада. Затым яго асудзілі на 15 сутак, прызнаўшы вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. На судзе эканаміст распавёў, што яго затрымалі ў краме на вуліцы Чычурына. Ён пабачыў ланцуг сілавікоў і, каб не сустракацца з імі, зайшоў у краму. Але сілавікі таксама пайшлі ў краму, дзе затрымалі чатырох мужчын, у тым ліку і Крука.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0