На Маршы пенсіянераў сёння затрымалі нават людзей, якім за 80 год.

Васіль Пракоп’евіч Гаўрыльчык — 83 гады.

Ганчарык Анастасія Пятроўна — 82 гады

Інеса Міхайлаўна Бас — 80 гадоў

Прычым у спісах валанцёраў не заўсёды пазначаны ўзрост, такіх людзей мо і болей. Сталых людзей звезлі ў раённыя РУУСы і пратрымалі да вечара.

***

Маршы пенсіянераў праходзяць кожны панядзелак, пачынаючы з 5 кастрычніка. Звычайна людзі сталага ўзросту стараюцца дайсці да плошчы Якуба Коласа. Тыдзень таму частка сабралася на Якуба Коласа, а частка дайшла да плошчы Незалежнасці, а яшчэ адна частка сабралася там і каля Прывакзальнай плошчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0