Святлана Ціханоўская сустрэлася з федэральным прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.

Штайнмаер выказаў захапленне подзвігам беларускага народа. Яны абмеркавалі важнасць нацыянальнай ідэнтычнасці ў барацьбе за свабоду. Святлана падкрэсліла, што мова, гісторыя, цікавасць да культуры і БЧБ-сцяга — гэта тое, што ўмацоўвае пратэст.

Ціханоўская заявіла, што Лукашэнка так ці інакш сыдзе, але важна, каб гэта здарылася як мага хутчэй. І нагадала, як важна, каб Германія падтрымала пашырэнне санкцый.

На сустрэчы таксама гаварылі пра вакцыну ад каранавіруса і пра магчымую дапамогу Германіі ў выглядзе паставак вакцыны для дактароў у Беларусі, якія вымушаныя працаваць у складаных умовах.

Ціханоўская і Штайнмаер абмеркавалі і ўдзел АБСЕ — новы генеральны сакратар Хельга Шмід магла б сыграць важную ролю ў арганізацыі перамоў па правядзенні новых выбараў. Ціханоўская падкрэсліла, што беларусы змагаюцца не толькі за новыя выбары, але і за чалавечнасць, незалежнасць і павагу да сябе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру