15 снежня на месцы тушэння пажару ў доме састарэлых у вёсцы Ішбулдзіна ў Башкірыі (РФ) выявілі целы 11 чалавек. Пра гэта паведаміла ТАСС прэс-служба МНС Расіі.

На момант прыбыцця пажарных аднапавярховы будынак гарэў цалкам. Плошча пажару склала 72 кв. м.

У згарэлым будынку знаходзіліся 16 чалавек, пяцёра з іх выратаваныя. Адзін з выратаваных шпіталізаваны з-за хранічнага захворвання.

Як адзначыла крыніца ў экстранных служб, персанал пансіяната, па папярэдніх дадзеных, змог выратавацца, загінулі толькі пастаяльцы сталага веку.

Распачатая крымінальная справа.

Паводле звестак крыніцы, пансіянат не меў ліцэнзіі на пастаяннае пражыванне пастаяльцаў.

Прычынай пажару магло стаць неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0