Пры дапамозе штодзённых гульняў і падарункаў ЛIДСКАЕ адлічвае дні да свята і дорыць 31 нагоду для маленькай радасці. У першыя два тыдні снежня наведвальнікі сайта збіралі калядную настолку, вучыліся пячы імбірнае печыва, упрыгожвалі дом папяровымі гірляндамі ці адгадвалі радкі з папулярных песень. Найбольш музычныя ўдзельнікі маглі атрымаць у падарунак адну з партатыўных калонак. Большая частка гульняў на сайце даступная на працягу ўсяго снежня, але некаторыя адкрываюцца ўсяго на некалькі гадзін.

Сённяшняя актыўнасць — гэта магчымасць падзяліцца ў Instagram з падпісчыкамі фатаграфіямі навагодніх упрыгожванняў, створаных сваімі рукамі, а ўзамен атрымаць не толькі лайкі і захопленыя каментары, але і фірмовы сувенір ад брэнда ЛІДСКАЕ. Можна паказаць сняжынкі ці шары, створаныя вамі раней, альбо скарыстацца парадамі на zimovae.by і літаральна за вечар стварыць новыя ўпрыгожванні. Публікацыю трэба зрабіць да 23:59. З падрабязнымі ўмовамі можна азнаёміцца на сайце, выбраўшы ў адвент-календары дату «‎15 снежня»‎. 

Арганізатары абяцаюць, што бліжэй да Новага года актыўнасці з каштоўнымі падарункамі стане яшчэ больш. Заходзьце на сайт штодня, правярайце, якія новыя сюрпрызы падрыхтавала ЛІДСКАЕ, зараджайцеся калядным настроем. Не забывайце дзяліцца адвент-календаром з сябрамі. Падарункі на сайце знойдуцца для кожнага.

Інфармацыю пра адвент-каляндар можна знайсці і на прадуктах «Лідскага піва», выпушчаных адмыслова да святаў. Гэта лімітаваны гатунак піва ЛІДСКАЕ Зімовае і Лідскі квас «Зімовы». Для зручнасці на этыкетках гэтых прадуктаў нанесеныя QR-коды, адсканаваўшы якія можна перайсці на старонку сайта. Усе актыўнасці адвент-календара разлічаныя на анлайн-удзел, што робіць іх бяспечнымі падчас пандэміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0