Прадстаўнік Google паведаміў, што сістэма аўтэнтыфікацыі паслуг кампаніі была адключаная каля 45 хвілін з-за квоты ўнутранай памяці сервера.

«Службы, якія патрабуюць ад карыстальнікаў увайсці ў сістэму, адчувалі высокі ўзровень памылак у гэты перыяд», — адзначыў ён і выбачыўся перад карыстальнікамі.

Google будзе імкнуцца пазбягаць падобных збояў у будучыні.

У другой палове дня 14 снежня ў інтэрнэт-карыстальнікаў узніклі праблемы з доступам да YouTube і паштовага сэрвісу Google. На сэрвісе Donwdetector колькасць скаргаў на немагчымасць падключыцца да YouTube за некалькі хвілін вырасла больш чым да 8 тыс., а да Gmail — да некалькіх соцень.

Каля 16:00 сэрвісы аднавілі працу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0