Улады выдзелілі ўчастак у 1,3 гектара на беразе Мінскага мора кампаніі «Эмірэйтс Скай Блю» для будаўніцтва і абслугоўвання рэзідэнцыі, вынікае з даных Дзяржрэгістра нерухомай маёмасці Беларусі. На гэтым месцы плануюць пабудаваць вілу для арабскага бізнэсмена Мухамеда Алі аль-Абара, піша Tut.by.

Выдзелены ўчастак знаходзіцца справа. Фота: TUT.BY

Выдзелены ўчастак знаходзіцца справа. Фота: TUT.BY

У кастрычніку паведамлялася, што арабскі бізнэсмен Мухамед аль-Абар, які сабраўся стварыць на поўначы Мінска «разумны горад», вырашыў абзавесціся і ўласным домам у Беларусі. Пабудаваць яго захацелі па суседстве з «Радавым гняздом» Аляксея Алексіна на Мінскім моры, каля Сёмкава.

І вось у канцы лістапада Мінаблвыканкам выдзеліў участак у 1,3 гектара (130 сотак), а Мінрайвыканкам перадаў яго ў арэнду кампаніі «Эмірэйтс Блю Скай», старшынёй праўлення якой з'яўляецца Мухамед Алі аль-Абар.

Участак перададзены ў арэнду «Эмірэйтс Блю Скай» на 99 гадоў — да 25 лістапада 2119 года. Гадавая арэндная плата — 2595,45 рублёў. Вось так гэты ўчастак выглядаў у кастрычніку:

Фота: Станіслаў Шаршукоў, TUT.BY

Фота: Станіслаў Шаршукоў, TUT.BY

Па словах крыніц партала, тут плануюць пабудаваць двухпавярховую вілу. Яна можа быць такой:

У гэтым доме прадугледжаныя не толькі жылыя пакоі, але і басейн, спартзала, а таксама гараж на чатыры машыны.

Адзначым, што тут не толькі маляўнічае месца, але і добрая і выгадная лакацыя. Сюды ўжо праклалі дарогу і зрабілі новы пірс, да якога можна швартаваць нават яхты. Усім гэтым займаўся Аляксей Алексін, які будуе побач сваё «Радавое гняздо».

Фота: Станіслаў Шаршукоў, TUT.BY

Фота: Станіслаў Шаршукоў, TUT.BY

Хто такі Мухамед Алі аль-Абар?

Мухамед Алі аль-Абар — саўладальнік буйных міжнародных кампаній у сферах інвестыцый, нерухомасці, гасцінічнага бізнесу, электроннага гандлю, лагістыкі, грамадскага харчавання, моды і іншых. Яго называюць ключавым дарадцам па эканамічных і інвестыцыйных пытаннях (асабістым і дзяржаўным) кіраўнікоў Абу-Дабі і Дубая.

Emaar Properties займаецца будаўніцтвам гандлёвых цэнтраў, гатэляў міжнароднага класа, молаў, офісных цэнтраў, жылых аб'ектаў. Кампанія з'яўляецца ўладальнікам і аператарам найбуйнейшага ў свеце гандлёвага цэнтра «Дубай Мол» і пабудавала знакаміты 828-метровы Дубайскі хмарачос «Бурдж-Халіфа», які мае статус самага высокага ў свеце будынка.

Арабскі бізнэсовец на сустрэчы з Лукашэнкам восенню 2020 года. Фота: president.gov.by

Арабскі бізнэсовец на сустрэчы з Лукашэнкам восенню 2020 года. Фота: president.gov.by

Акрамя таго, Мухамед Алі аль-Абар з'яўляецца старшынёй праўлення ТАА «Эмірэйтс Блю Скай», якое ўваходзіць у структуру «Дана Холдынгз» і будзе выступаць замоўцам будаўніцтва «Паўночнага берага» ў Мінску. Гэтая ж кампанія была заказчыкам тапаграфічнай здымкі для «Паўночнай рэзідэнцыі» на беразе Мінскага мора.

«Эмірэйтс Блю Скай» — гэта пераназваная ў пачатку 2020 года для прыцягнення інвестыцый кампанія «Зомекс Інвестмент». Меркавалася, што ў новую структуру ўвойдзе новы (арабскі) капітал. Заснаваная ж гэтая кампанія двума кіпрскімі афшорамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0