Нацбанк ад сёння выпускае ў абарачэнне памятныя манеты «Выяўленчае мастацтва. Авангард. УНОВИС»:

— срэбную — наміналам 20 рублёў, вагой 33,63 г, пробай сплаву 925, дыяметрам 38,61 мм, тыражом 999 штук;

— медна-нікелевую — наміналам 1 рубель, вагой 20,00 г, дыяметрам 37,00 мм, тыражом 1 699 штук.

УНОВИС («Утвердители нового искусства») — авангарднае мастацкае аб'яднанне, створанае Казімірам Малевічам у Віцебску ў 1920 г.

Манеты маюць увагнута-выпуклую форму, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: уверсе — відарыс Дзяржаўнага герба; у цэнтры — стылізаваная кампазіцыя, якая ўключае QR-код, прозвішчы членаў авангарднага мастацкага аб'яднання УНОВИС, створанага ў 1920 г. у Віцебску, год і месца яго заснавання; па крузе надпісы: уверсе — Рэспубліка Беларусь, унізе: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), год чаканкі, проба сплаву (на срэбнай).

Рэверс: у цэнтры — знак УНОВИС — чырвоны квадрат у абрамленні стылізаванай кампазіцыі, якая складаецца з канцэнтрычных акружнасцяў і дуг.

Манеты адчаканены на Казахстанскім манетным двары якасцю: срэбныя — «пруф з лічбавым друкам», медна-нікелевыя — «пруф-лайк з лічбавым друкам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0