Нацбанк сёння выпусціў у абарачэнне памятныя манеты серыі «Архітэктурная спадчына Беларусі».

Гэта — «Чачэрская ратуша», «Касцёл бернардзінцаў. Будслаў», «Барысаглебская царква. Гродна», «Касцёл Яна Хрысціцеля. Камаі», «Косаўскі палац», «Будынак гарадскога тэатра. Магілёў».

Гэта манеты наміналам 2 рублі, дыяметрам 23,50 мм, вырабленыя са сталі, пакрытай меддзю і латунню (кольца), і сталі, пакрытай меддзю і нікелем (сярэдзіна), вагой 5,81 г, тыражом 25 000 штук кожнага наймення.

Таксама сёння стала вядома, што выпушчаны манеты «Летнія віды спорту. Тэніс», «Беларусь — Украіна. Духоўная спадчына. Ірмалагіён», а таксама незвычайная манета, прысвечаная 100-годдзю УНОВІСа ў Віцебску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0