ДТЗ здарылася сёння ў 7.25 на аўтадарозе Крупіца — Дудзічы — Церабель. Каля Крупіцы 32-гадовая дзяўчына на Toyota RAV4 сутыкнулася з ВАЗ-2109, паведамляе прэс-служба МУС.

Мяркуецца, што аварыя адбылася з-за таго, што «дзявятка» выехала на паласу сустрэчнага руху.

Кіроўца «Таёты» атрымала пашкоджанні, а пяцігадовы сын не пацярпеў (знаходзіўся ў крэсле і быў прышпілены).

А вось кіроўца ВАЗ памёр на месцы, а двое яго пасажыраў дастаўлены ў бальніцу (ніхто не быў прышпілены).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0