БелТА
Пра гэта ён сказаў на сустрэчы з калектывам Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы.
«Перакананы, што мы ад каранавіруса нікуды не дзенемся. Ён застанецца з намі, як грып. Значыць, нам патрэбна будзе вакцына. Трэба распрацаваць сваю, спецыялісты ёсць», — цытуе словы Лукашэнкі тэлеграм-канал Мінздароўя
«Там грошы, я паглядзеў, невялікія: дзесьці каля пяці мільёнаў рублёў. І нам акупяцца гэта, толькі трэба хутка рухацца ў гэтым кірунку», — дадаў ён.
Лукашэнка перакананы, што беларускім навукоўцам гэта пад сілу.





