Здарэнне адбылося ў ноч на 15 снежня каля пасёлка Мар'іна. Мужчына замкнуў металічным дротам рэйкі і тым самым вывеў са строю сігналізацыю.
У выніку адбылося пазаштатнае спрацоўванне забараняльнага сігналу святлафора, і была парушаная праца чыгункі, паведамляе СК.
Зламысніка хутка знайшлі. Ім аказаўся 34-гадовы жыхар пасёлка — да яго дома ад рэек прывялі сляды на снезе.
Пухавіцкім РАСК распачата крымінальная справа па ч. 1 ст. 309 (Наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў паведамленні).
Фота СК





