БелТА

БелТА

Сёння падчас наведвання Магілёўскай абласной бальніцы Аляксандр Лукашэнка закрануў тэму пратэсных настрояў сярод медыкаў, паведамляе «Звязда».

«Доктару няма калі бадзяцца па вуліцах. Доктар павінен лячыць. Ёсць у вас прэтэнзіі да ўлады — я да вас прыехаў, выказвайце прэтэнзіі. Вы — мае выбаршчыкі, выказвайце прэтэнзіі», — сказаў ён.

Па словах Лукашэнкі, сітуацыя з колькасцю пнеўманій, цяжкіх пацыентаў і тых, хто знаходзіцца на апаратах ШВЛ, стабілізавалася за апошні час.

«Ну нічога, мы гэта перажывём. Галоўнае праблема не гэтая. У нас праблем хапае. Яна стала галоўнай, таму што, вы бачыце, асабліва інтэрнэт-прастора ўся запоўненая гвалтам, ды і тэлебачанне наша, звычайныя сродкі масавай інфармацыі, у свеце асабліва. Я яшчэ ў першую хвалю вас папярэджваў, калі мяне крытыкавалі і не разумелі, што мы робім людзей псіхічна ненармальнымі, — напомніў ён. — Псіхоз перайшоў у паніку. І нашы людзі вось цяпер паверылі, што не павінна быць панікі. І расслабіліся».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0