Гэта вырашылі на нарадзе ў кіраўніка горада Уладзіміра Кухарава.
У навагоднюю ноч мінчукоў чакае 7-хвілінны феерверк. Яго запусцяць у 1:30 з агнявой кропкі ў Аляксандраўскім скверы (Панікоўка, зялёны лапік каля Адміністрацыі прэзідэнта і будынка Купалаўскага).
Звычайна феерверк рабілі каля Палаца спорту.
Метро ў навагоднюю ноч будзе працаваць да 3:00, наземны грамадскі транспарт да 4:00.





