Падчас наведвання «чырвонай» зоны ў Магілёўскай абласной бальніцы мясцовыя спецыялісты выказалі заклапочанасць тым, што Лукашэнка недастаткова добра абаронены пры візітах да пацыентаў з каранавірусам.

Лукашэнка ў адказ нагадаў, што, напрыклад, яго ахоўную адзежу дэзынфікуюць.

— Мне здаецца, што я нармальна абаронены, улічваючы, што я чалавек вясковы, імунітэт у мяне нейкі ёсць, — сказаў Лукашэнка.

— Я псіхалагічна веру, што я нармальна абаронены. Але калі вы бачыце, што я няправільна раблю, вы мяне не капіюйце.

— Я ўсё ж такі спадзяюся, што, перахварэўшы на каранавірус, гэтая зараза другі раз да мяне не прыстане, — сказаў палітык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0