Сілавікі затрымалі 38-гадовага жыхара Скідзеля. Індывідуальны прадпрымальнік размяшчаў у рэгіянальных тэлеграм-чатах негатыўныя каментары ў дачыненні да міліцыянераў.
Завялі крымінальную справу.
«Я хацеў выказаць свой пратэст супраць празмернага гвалту з боку супрацоўнікаў міліцыі», — тлумачыць мужчына.





