Журналіст «Белсата» Станіслаў Івашкевіч двое сутак правёў у ізалятары да суда, паведамляе БАЖ.
Суд Маскоўскага раёна Мінска пакараў яго штрафам у 50 базавых велічынь (1350 рублёў) паводле складзенага пратакола па арт. 23.34 КаАП.
Калегі спрабавалі перадаць рэчы затрыманаму журналісту, але іх не прынялі.
Стас Івашкевіч займаецца расследаваннямі на тэлеканале «Белсат».
13 снежня ў Мінску затрымалі трох журналістаў: Станіслава Івашкевіча, фатографа Генадзя Верацінскага, рэдактара Onliner Мікалая Градзюшку.





