ДТЗ адбылося каля 15:50 на аўтадарозе Барадзенкі — Шчокава ў Дрыбінскім раёне, паведамляе МУС.
44-гадовы кіроўца Mitsubishi Galant не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з пасажырскім аўтобусам МАЗ.
Абодва транспартныя сродкі атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні, легкавы аўтамабіль не падлягае аднаўленню. Мужчына памёр у бальніцы ад атрыманых траўмаў.
Пасажыры і кіроўца аўтобуса не пацярпелі.
Завялі крымінальную справу.





