16 снежня ў палітвязня Эдуарда Пальчыса і яго жонкі Вікторыі нарадзілася дачка. Пра гэта ў сацсетках напісала сама Вікторыя.

Эдуард Пальчыс быў затрыманы ў канцы верасня і спачатку адбываў 30 сутак адміністрацыйнага арышту. Затым выявілася, што яго абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1, арт. 243 Крымінальнага кодэкса).

Наваспечанага бацьку можна павіншаваць па адрасе: 220030, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1, г. Мінск, Беларусь, Пальчысу Эдуарду Аляксандравічу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0