17 снежня а 20:00 адбудзецца прэм'ера інтэрактыўнага ютуб-шоу «Годны двор». У анлайн-фармаце беларусаў запрашаюць далучыцца да дваровай анлайн-сустрэчы, каб адчуць атмасферу Новай Традыцыі Беларусі-2020. У першым выпуску ўдзельнікі атрымаюць парады па перамогах у дваровых гульнях ад Ганны Бонд, падыскутуюць з бізнэсоўцам Паўлам Белавусам і станчаць пад выступ гурта Разбітае Сэрца Пацана. А таксама пазнаёмяцца з прадстаўнікамі актыўных двароў Беларусі. Вядоўцамі шоу будуць піяр-менеджарка Шчучыншчыны — Алена Зуй-Вайцехоўская і gonzo-беларус Антон Мартыненка.

Сустрэча пройдзе анлайн тут: https://youtu.be/7C-kH-yfrtw.

Падзеі 2020 года паказалі, што беларусы гатовыя самастойна развіваць лакальныя супольнасці і браць ініцыятыву ў свае рукі. Адказнасць за месца, у якім жывеш — аснова здаровай грамадзянскай супольнасці і прыкмета сталай нацыі. Шоу «Годны двор» — гэта прызнанне сілы дваровых актыўнасцяў.

 «Годны двор» — прастора для «лямпавых» сустрэч. Шточацвер плануюцца гутаркі з выбітнымі беларусамі, натхняльныя live-канцэрты і ўтульная атмасфера жывых чатаў. Каранцінныя абмежаванні тут не дзейнічаюць, а маразы не страшныя. Цёпла, бяспечна і ў кампаніі сваіх людзей. 

Гасцям можна будзе не толькі задаць пытанне, але і папрасіць перадаць прывітанне, прачытаць вершык ці распавесці анекдот. А што адбудзецца на наступных сустрэчах — вырашаць самі гледачы і ўдзельнікі.

Каб не прапусціць гэтую і іншыя сустрэчы, кампанія «Годна» рэкамендуе падпісацца на ютуб-канал: https://www.youtube.com/c/hodnaby.

Усе навіны па праекце будуць публікаваць у сацыяльных сетках:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0