У прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна няма ніякіх бункераў. Пра гэта заявіў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў у эфіры радыё «Камсамольская праўда», піша РБК.

kremlin.ru

kremlin.ru

«Вы самі бачыце. што ніякіх бункераў няма. І такі актыўны кіраўнік дзяржавы, як Пуцін, не можа сядзець ні ў якім бункеры», — сказаў ён.

На мінулым тыдні Пяскоў ужо абвяргаў паведамленні, што ў пандэмію Пуцін стаў жыць у спецыяльным бункеры. Па словах Пяскова, прэзідэнт жыве ў Нова-Агарове, дзе ён жыў і да пандэміі. Часам ён прыязджае ў Крэмль або адпраўляецца ў камандзіроўкі.

Раней выданне «Праект», спасылаючыся на крыніцы і звесткі аб палётах самалёта кіраўніка дзяржавы, пісала, што нягледзячы на афіцыйныя заявы аб тым, што Пуцін працуе ў рэзідэнцыі ў Нова-Агарове, ён знаходзіцца ў рэзідэнцыі ў Сочы. Суразмоўцы выдання казалі, што так улады спрабуюць зымітаваць блізкасць прэзідэнта і грамадзян у перыяд абмежаванняў з-за каранавіруса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0