Нумі Рапас стала вядомая пасля фільма «Дзяўчына з татуіроўкай дракона»

У новай экранізацыі трагедыі Уільяма Шэкспіра Гамлета ператвораць у жанчыну. Пра гэта паведамляе Deadline.

Галоўную ролю ў карціне рэжысёра Алі Абасі выканае актрыса Нумі Рапас, вядомая па такіх праектах, як «Дзяўчына з татуіроўкай дракона» (шведскі фільм), «Шэрлак Холмс: Гульня ценяў». Здымкі стужкі запланавалі на восень 2021 года.

«Шэкспір скраў у нас гісторыю Гамлета. Цяпер нам час запатрабаваць яе назад і зрабіць новую версію настолькі вар'яцкай і крывавай, што ён [Шэкспір] перавернецца ў магіле. Давайце зноў зробім Гамлета вялікім!» — выказаўся пра сваю працу Абасі.

Рапас адзначыла, што Гамлет для яе з'яўляецца роляй мары. Яна таксама пахваліла рэжысёра фільма за адвагу і наватарскі падыход.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна