Фота Мінабароны
Гэта самыя юныя выхаванцы кіналагічнага цэнтра Узброеных сіл. Сёлета гэта апошняе новае папаўненне. Аўчаркам яшчэ не паспелі даць імёны — гэта адбудзецца з пачаткам навучання, калі стане зразумелы характар сабак, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.
Праз некалькі тыдняў моладзь прыступіць да заняткаў і трэніровак.
Фота Мінабароны
Пакуль малыя нават не выходзілі на вуліцу, затое ўжо паспелі зняцца ў сюжэце для праграмы «Арсенал». Кубак у кадры — старэйшых таварышаў. Але кінолагі кажуць, што такія магутныя лапы дакладна заваююць свой. І не адзін.