19 лістапада былі арыштаваныя і змешчаныя пад варту журналістка TUT.BY Кацярына Барысевіч і доктар бальніцы хуткай дапамогі Арцём Сарокін. Пазней ім было выстаўленае абвінавачванне. Нагадаем, справа звязана з публікацыяй медыцынскіх дакументаў, якія тычацца забітага Рамана Бандарэнкі.

Інфармацыя абвяргала заявы афіцыйных асоб аб тым, што Раман Бандарэнка быў нібыта п'яны ў момант збіцця. Пры гэтым блізкія сваякі Бандарэнкі не лічаць сябе пацярпелымі з-за іх апублікавання і пацвярджаюць іх сапраўднасць.

Беларускія праваабаронцы прызналі доктара Сарокіна палітычным зняволеным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0