У МУС пракаментавалі затрыманні ў Лебядзіным, калі тата пабываў у міліцыі разам з дочкамі 6 і 8 гадоў.

«У суботу, 19 снежня, каля 9-й гадзіны вечара ад грамадзян супрацоўнікам міліцыі паступіла інфармацыя аб падазроным натоўпе ў мікрараёне «Лебядзіны», сярод якой заўважаныя малалетнія дзеці.

Неўзабаве туды прыбылі найбліжэйшыя нарады, задзейнічаныя ў ахове грамадскага парадку. Праваахоўнікі папрасілі прысутных разысціся і адвесці дзяцей дадому. Аднак тыя ніяк не адрэагавалі, працягвалі заставацца на пляцоўцы.

У выніку міліцыянты карэктна прапанавалі тром мужчынам для далейшага разгляду прайсці ў службовы транспарт. Адзін з іх самастойна прыняў рашэнне зрабіць гэта разам з двума сваімі дзецьмі. Другі таксама самастойна перадаў каляску знаёмай і спакойна прайшоў у службовы транспарт. Па прыбыцці ў тэрытарыяльны орган унутраных спраў у дачыненні да дастаўленых мужчын быў пачаты адміністрацыйны працэс. Пры гэтым ніякіх спецсродкаў супрацоўнікі міліцыі не ўжывалі!» — гаворыцца у паведамленні.

«Каляску з 9-месячным дзіцём прывёз іншы чалавек»: падрабязнасці суботняга здарэння ў Лебядзіным

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0