Пісьменнік і драматург Аляксандр Курляндскі памёр ва ўзросце 82 гадоў, паведамляе meduza.io.

Фота Сямёна Каца, meduza.io

Аляксандр Курляндскі — адзін са стваральнікаў мультсерыялаў «Ну, пачакай!», «Цудоўны Гоша» і «Вяртанне блуднага папугая». Некалькі яго гумарыстычных апавяданняў былі экранізаваныя для альманаха «Ералаш».

У 1988 годзе Курляндскі як аўтар сцэнарыя «Ну, пачакай!» разам з рэжысёрам Вячаславам Кацёначкіным і мастаком Святазарам Русаковым быў удастоены Дзяржаўнай прэміі СССР за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна