22 снежня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі невялікі снег, па захадзе кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), паведамляе Белгідрамет. У асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Вецер паўднёвы ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём -3..+3 ° С.

У Мінску воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Месцамі па горадзе слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра раніцай 0..-2°С, днём -1..+1°С, увечары 0..-1 ° С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0