bild.de

bild.de

На гэтыя тры тыдні тройчы прыпадаюць вялікія выходныя.

25—27 снежня (пятніца — нядзеля), затым 1—3 студзеня (пятніца — нядзеля). І нарэшце 7—10 студзеня (чацвер — нядзеля). Працоўны дзень з 8 студзеня (пятніца) перанесены на суботу 16 студзеня. 

Г.зн., што з наступных 19 дзён (23 снежня — 10 студзеня) 10 будуць выходнымі.

А вось потым у 2021-м годзе з дадатковымі выходнымі асабліва не пашанцавала. Толькі 8 Сакавіка — панядзелак.

1 мая — субота, 9 мая — нядзеля, 3 ліпеня — субота, 7 лістапада — субота. 25 снежня 2021 года — субота. І што самае кепскае, 1 студзеня 2022 года — субота.

Перанос толькі ў пачатку мая, калі Радуніца (11 мая). Тады будзе чатыры запар выходныя: з 8 мая па 11-е.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0