Па 26 снежня ўключна вы можаце замовіць керамічную плітку, сантэхніку Roca і Laufen з святочнымі зніжкамі і дастаўкай у любую кропку Беларусі як у інтэрнэт-краме Plitku.by, так і ў салонах Opoczno і Roca ў Мінску. Знаёмцеся з акцыйнымі пазіцыямі.

Плітка, патрэбная вашым сценам:

Калекцыя «Сахара»

Калекцыя, натхнёная сонечнымі пляжамі і цёплым пяском, за пералівамі якога можна назіраць бясконца. Гэтая плітка будзе кожны дзень дарыць вам лёгкі летні настрой.

Лайт Марквіна

Усе адценні шэрага вы знойдзеце ў гэтай элегантнай калекцыі. Натуральныя мяккія хвалі матавага мармуру ў спакойных танах у спалучэнні з ненадакучлівай ромбавай мазаікай — выдатнае рашэнне для любой прасторы.

Плітка для падлогі

Калекцыя Каро

Камень, яго фактура, тэкстура — невычэрпная крыніца натхнення для дызайнераў. Камень прыгожы, але ў той жа час даволі дарагі і складаны ў доглядзе. Менавіта таму дызайнеры засяродзіліся на спалучэнні прыгажосці і функцыянальнасці, ствараючы калекцыі пліткі, натхнёныя гэтым каштоўным матэрыялам. Каро — акурат прыклад такога падыходу. 

Містэры Лэнд

Вельмі багатая калекцыя пліткі з бясконцай колькасцю цікавых спалучэнняў колераў, формаў, з магчымасцю расстаўляць самыя розныя акцэнты, патрэбныя менавіта вашаму інтэр'еру. 

Калекцыя Slate

Плітка аднаўляе дызайн разнастайных тэкстур натуральных камянёў, сабраных у розных кутках нашай планеты: Бразіліі, Афрыцы, Італіі, Швейцарыі. Багаты і адначасова натуральны матэрыял.

Калекцыя Cemento

Плітка Cemento быццам свеціцца знутры, яна пашырае прастору і дае адчуванне свабоды. Арыгінальны ўзор робіць яе цікавай, плітка не дасць вашаму інтэр'еру «засумаваць».

Плітка для кухні

Калекцыя Эсэнсіа

Асаблівае рашэнне для тых, хто любіць простасць, але не пасрэднасць. Малюнкі на белым палатне робяць яго «жывым», не перацягваючы ўсю ўвагу на сябе.

Канкрэт стайл структура

Плітка імітуе мазаіку ручной работы, складзеную з невялікіх кубікаў 5х5 см. Такое аб'ёмнае рашэнне вельмі незвычайнае, але разам з тым зусім не кідкае.

Плітка для ванны

Калекцыя пліткі Flora

Калекцыя прапануе свежае спалучэнне зялёнага і крэмавага колераў. Паверхня пліткі гладкая глянцавая з лёгкай хваляй. Упрыгожваюць калекцыю Flora дэкаратыўныя ўстаўкі кветак магноліі і півоні з бліскучым напыленнем.

Блакітны глянец

Калі вам даспадобы яркія фарбы, то гэтая калекцыя акурат тое, што вам трэба. Выкарыстоўвайце кантрасныя спалучэнні для занавання прасторы і стварэння настрою.

Іспанская калекцыйная плітка

Бульвар+Шабо

Пампея Гексагон

Gres Codicer

Шасцікутная плітка

Шасцікутныя элементы ў аздабленні падлогі і сцен выглядаюць цікава, бо мы прызвычаіліся да стандартнай формы прамавугольніка ці квадрата. Але ж можна глядзець шырэй, тады і цікавых рашэнняў знойдзецца значна больш.

Арлекін мазаік гексагон

Сахара дэсерт мазаік гексагон

Фінвуд охра мазаік гексагон

Cemento canberra hexagon

White hexagon

Буйнафарматная плітка

Проста створана для прасторных памяшканняў, дзе шмат «паветра». Плітка пакрывае вялікую плошчу, а гэта значыць, што на паверхні будзе менш швоў. Чым іх менш, тым больш пакрыццё нагадвае маналітнае. Яно не толькі глядзіцца багацей, але і прасцейшае ў доглядзе.

Кератайл

GRES

Колін

Плітку з калекцыі Колін можна выкарыстоўваць не толькі ў жылых інтэр'ерах, але і ў камерцыйных памяшканнях. Яе можна размясціць у барах, рэстаранах, крамах, культурных цэнтрах. Яна ідэальна падыходзіць для інтэр'ераў у стылі мінімалізму.

Плітка для фасада, тэрасы і ганка

Прадстаўленая ніжэй фасадная плітка дазволіць не толькі ўвасобіць самую смелую вашу задумку, але і надзейна абароніць дом на доўгія гады. 

Дэск

Варыянт абліцоўвання фасада, які ніколі не страціць актуальнасці. Плітка паўтарае фактуру і форму каменя ў цагляным муры.

Яе адназначная перавага — магчымасць лёгка ўпісвацца нават у цяжкадаступныя месцы накшталт кутоў, уступаў і іншых складаных паверхняў.

Сайлом + Парэд

Яшчэ адно рашэнне пад камень у цагляным муры, але больш разнастайнае.

Клінкер Лофт Браз

Loft — шырокая калекцыя фасаднай пліткі. Яна даступная ў трох колерах: чырвоным, шэрым і карычневым. Дзякуючы высокай якасці і мноству фарматаў плітку можна выкарыстоўваць і ў камерцыйным будаўніцтве таксама. 

Клінкер Сімпл чырвоны

Ёсць два варыянты клінкернай пліткі: структураваная і гладкая. У двух самых папулярных колерах: чырвоным і карычневым. Неглазураваны клінкер воданепранікальны, устойлівы да ізаляцыі і даўгавечны. Гэта робіць яго ідэальным матэрыялам для тэрас і прыступак у садзе. 

Плітка для хола і гасцёўні

Вуд Концэпт

Wood Concept — гэта ідэальная калекцыя для класічных інтэр'ераў і сучасных прастораў. Просты малюнак нагадвае паркетную драўляную падлогу. Натхнёны прыродай дызайн робіць плітку Wood Concept ідэальнай базай. У спалучэнні з цяжкай мэбляй і элегантным дываном плітка глядзіцца раскошна.

Alatri

Ультратонкая (усяго 6 мм) матавая Alatri стылізаваная пад бетон і пад камень. Абсалютна ўніверсальная: падыходзіць і для сцен, і для падлогі. Выканана ў спакойнай гаме: больш светлых і больш цёмных, глыбокіх адценнях.

Gres Etna oro lappato

Калі вам важныя прыемныя тактыльныя адчуванні ад дотыкаў да пліткі, то гэта менавіта тое, што вылучае Etna oro. Геаметрыя ліній, якая праяўляецца ў металічных адценнях пліткі, выглядае незвычайна і густоўна. 

Gres Eclipse crema polished

Калі вам трэба, каб інтэр'ер не адцягваў увагу, вы заўсёды можаце абраць простую бэжавую глянцавую керамагранітную плітку. Універсальнае рашэнне ў любой сітуацыі.

Мэбля Etna 

Дзякуючы адкрытым паверхням і выкарыстанню люстэркаў на фасадзе шафы-калоны мэбля для ванных пакояў Etna стварае адчуванне празрыстасці і свабоды. Высакаякасная афарбоўка MDF або MDF у плёнцы ад еўрапейскіх пастаўшчыкоў гарантуе доўгі тэрмін службы мэблі. 

Мэбля Ronda

Практычная і лаканічная — так можна апісаць калекцыю Ronda. Яна проста створана для сучасных лофтаў.

Унітазы

Inspira Round Compact

Стылёвая мадэль з плаўнымі формамі — сучаснае рашэнне для прасторнага ваннага пакоя. Дзякуючы безабадковай канструкцыі можна лёгка ўтрымліваць сантэхніку ў чысціні і не турбавацца за здароўе блізкіх людзей. 

Пісуары

Urinet

Бідэ

На нашым рынку бідэ толькі пачынае набіраць папулярнасць. Як і ўнітазы, яны бываюць падлогавыя і падвесныя. У большасці выпадкаў іх купляюць разам з унітазам ад аднаго вытворцы і з адной калекцыі, каб яны гарманічна глядзеліся ў ванным пакоі. 

Laufen Pro

Kartel

Khroma

Змяшальнікі

Змяшальнікі для бідэ — выдатнае рашэнне для любога стылю інтэр'еру. Яны зручныя ў выкарыстанні, а храміраванае пакрыццё не толькі добра глядзіцца, але і мае гіпаалергенныя ўласцівасці.

 

Змяшальнікі для душа — выдатны дызайн і выдатная якасць матэрыялаў і зборкі. Выраб паслужыць вам і надоўга захавае эстэтычны вонкавы выгляд. Паверхню лёгка падтрымліваць у ідэальным стане з дапамогай звычайнай бытавой хіміі. 

Душавыя кабіны

Перагародкі і душавыя кабіны выраблены з загартаванага шкла і высакаякасных матэрыялаў. Яны гарантуюць максімальную бяспеку ў ванным пакоі. Да таго ж яны даволі простыя ва ўсталяванні.

Roca

Душавая кабіна са шкла ў чатырох варыянтах афармлення: празрыстым, дэкаратыўным шкле піксель, акрылавым і напаўпразрыстым акрылавым шкле з узорам кропель дажджу. Дзве рассоўныя дзверы, мацаванне з металічнага профілю ў двух варыянтах аздаблення: белым і паліраваным срэбры. 

Roca Supra

Рукамыйнікі

Калекцыі рукамыйнікаў Roca лёгка інтэгруюцца ў вялікую разнастайнасць стыляў ванных пакояў. Рукамыйнікі Roca, Urbi, Urban, вырабленыя з самых трывалых матэрыялаў, адпавядаюць найвышэйшым стандартам якасці.

Adora

Urbi

Урбан

Сантэхніка Laufen

Laufen — гэта сантэхніка высокай якасці і вытанчанага стылю. Яна вельмі функцыянальная, адпавядае запытам самага патрабавальнага карыстальніка. З гэтай сантэхнікай вы будзеце атрымліваць асалоду ад свайго ваннага пакоя. 

Акрылавая ванна Alessi One

Ванна задае стыль усяму пакою: гэта візуальны якар, цэнтр. Тым больш што ванна стаіць свабодна, спецыяльна не фіксуецца. Вырабленая з матэрыялу Sentec, яна спалучае маналітнасць канструкцыі, мяккія абрысы і дасканалую форму.

Люстэрка Mimo

Мяккія формы, просты догляд і высокая зносаўстойлівасць. Навясное падсвятленне са святлодыёднай лямпай зробіць ванны пакой яшчэ святлейшым і ўтульнейшым. 

Скрыня са стальніцай Kartel 

Якасць, выдатны дызайн, рэвалюцыйны матэрыял і падвышаная ўстойлівасць да механічных пашкоджанняў. Мадэль адпавядае тэндэнцыям сучаснага рынку: эстэтыка адказвае функцыянальнасці. 

Чаму варта замаўляць на Plitku.by:

  • велізарны выбар абліцовачных матэрыялаў і сантэхнікі,
  • бясплатнае стварэнне 3D-праектаў для візуалізацыі,
  • растэрміноўка ад 2 да 6 месяцаў,
  • дастаўка замовы.

Адрасы крамаў у Мінску:

  • Бяды, 45, +375 44 795-79-47
  • Лагойскі Тракт, 10, +375 29 177-71-60
  • Уручская, 19, +375 29 648-80-68

Больш цікавых прапаноў, акцый шукайце на сайце Plitku.by. Тут вы можаце зрабіць замову ў любы момант з дастаўкай у любую кропку Беларусі. Удалых калядных пакупак!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?