Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў мяркуе, што ў далейшай інтэграцыі дзвюх краін «слова за Мінскам», паведамляе Інтэрфакс.

«Глыбіня і маштаб інтэграцыі вызначаецца раўнапраўна двума бакамі. Мяркую, што слова за Мінскам», — заявіў Мезенцаỳ у інтэрв'ю праграме «Дзяржаўны інтарэс» тэлеканала «БелРос» у сераду.

Як паведамлялася, у верасні сакратар Саюзнай дзяржавы Грыгорый Рапота заявіў, што працу над некаторымі дарожнымі картамі Беларусі і Расіі па інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве прапанавана актывізаваць. «Пасля таго, як дарожныя карты былі падрыхтаваныя, утварылася нейкая паўза ў сілу розных абставін. Цяпер па некаторых дарожных картах (паколькі рашэнне не прынята, я іх не называю) прапанавана актывізаваць дзейнасць», — сказаў Рапота.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0