Раніцай 23 снежня суд Маскоўскага раёна вынес прысуд двум берасцейцам — 25-гадоваму Аляксандру і 32-гадоваму Міхаілу, якія 9 жніўня бралі ўдзел у акцыі пратэсту. Іх асудзілі па ч. 2 арт. 363 КК РБ (супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў, звязаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення) на 3,5 і 3 гады калоніі агульнага рэжыму адпаведна. Менавіта такое пакаранне прасіла для іх дзяржабвінаваўца, паведамляе Брэсцкая газета.

Пацярпелымі па справе былі два супрацоўнікі АУС, якія на судзе паказанні давалі змененымі галасамі з пакоя абароны сведак.

Паводле следства, вечарам 9 жніўня група з некалькіх маладых людзей, якія ўдзельнічалі ў масавым мерапрыемстве на праспекце Машэрава, здзейсніла напад на супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія выконвалі службовыя абавязкі па ахове грамадскага парадку. Мужчыны наносілі ім удары рукамі і нагамі па розных частках цела.

На першым слуханні справы 21 снежня Аляксандр цалкам прызнаў сваю віну і заявіў, што раскайваецца.

Міхаіл віну прызнаў часткова: ён лічыць, што прымянення гвалту не было, была толькі яго пагроза.

Паводле версіі абвінавачвання, двум супрацоўнікам АУС «прычыненая фізічны боль і маральныя пакуты». Самі ж пацярпелыя на судзе заявілі, што асцерагаліся за сваю бяспеку, паколькі сілы былі не роўныя: каля 50 супрацоўнікаў міліцыі супраць больш чым 1000 пратэстоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0