Ён называецца «Чыгунка ў творах жывапісу». Рэалізацыя гэтага праекта — ад задумкі да ўвасаблення — вынік працы творчага калектыву Цэнтра навукова-тэхнічнай інфармацыі БЧ, паведамляе Звязда.

Асноўная яго ідэя — прадставіць вобраз чыгункі праз прызму ўспрымання беларускіх, савецкіх і замежных жывапісцаў.

На старонках календара карціны вядомых мастакоў: рускага жывапісца Уладзіміра Казанцава «На паўстанку», галандскага мастака-постімпрэсіяніста Вінцэнта Ван Гога «Платановая алея», прадстаўніка французскага імпрэсіянізму Каміля Пісаро «Станцыя Лордшып Лейн, Далвіч», беларускіх мастакоў Паўла Гаўрыленкі «Ідзе эшалон», Васіля Сумарава «Мой дом» і іншых вялікіх майстроў пэндзля і фарбы.

Самая ранняя з работ, прадстаўленых у календары, гэта карціна англійскага мастака Уільяма Тэрнера «Дождж, пар і хуткасць» датаваная 1844 годам.

Палатно было напісана пасля паездкі аўтара па Вялікай заходняй чыгуначнай дарозе, якая злучала паўднёвы захад і захад Англіі з Лонданам. Лічыцца, што на палатне намаляваны чыгуначны мост Мейденхед праз Тэмзу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0