Кабмін Украіны апублікаваў пастанову, па якой павялічваецца тэрмін часовага знаходжання грамадзян Беларусі на тэрыторыі краіны.

У пастанове Кабміна ад 23 снежня сказана, што грамадзяне Беларусі, якія прыбылі ва Украіну на законнай падставе, могуць часова знаходзіцца на яе тэрыторыі не больш за 180 дзён на працягу 365 дзён. Парадак адлічэння названага тэрміну вызначаецца МУС. Раней гэты тэрмін быў абмежаваны 90 днямі на працягу паўгода.

Новае правіла будзе дзейнічаць да канца 2021 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0