Міністэрства аховы здароўя запусцілі акцыю «Новы год — хатняе свята», скіраваную на правядзенне бяспечных навагодніх святаў, паведамляецца ў тэлеграм-канале.

Мэта акцыі — пераканаць грамадскасць у неабходнасці захавання мер бяспекі падчас пандэміі COVID-19.

Насіць маску, захоўваць фізічную дыстанцыю, сачыць за сваім самаадчуваннем, весці здаровы лад жыцця — азначае быць адказным, клапаціцца не толькі пра сваё здароўе, але і здароўе навакольных.

І такія адказныя паводзіны становіцца жыццёвай неабходнасцю падчас доўгіх навагодніх вакацый, падкрэслівае Мінздароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0