Суд Ваўкавыскага раёна 24 снежня вынес прысуд па крымінальнай справе па арт. 364 Крымінальнага кодэкса мужу і жонцы Алегу і Анастасіі Фаміным. Іх абвінавацілі ў гвалце 15 жніўня над супрацоўнікам міліцыі Вячаславам Івановым, калі сварка сям'і з міліцыянтам перарасла ў бойку. Суддзя Мікалай Талашка асудзіў Анастасію да 1,6 гады «хатняй хіміі», а яе мужа — Алега Фаміна — да 2,6 гады калоніі агульнага рэжыму. Таксама Алег павінен выплаціць міліцыянту 2000 рублёў за маральную і фізічную шкоду, паведамляюць праваабаронцы.

Алег Фамін з адвакатам. Фота: «Радыё Свабода».

Алег Фамін з адвакатам. Фота: «Радыё Свабода».

Нагадаем, 15 жніўня гэтага года, калі міліцыянт сыходзіў з юбілею бацькі, да яго падышоў Алег Фамін, назваў фашыстам, абразіўшы гэтым, і абяцаў фізічную расправу. Пасля чаго завязалася сварка і ўрэшце бойка. Да бойкі у нейкі момант далучылася Настасся Фаміна, жонка Алега. Фаміны сваёй віну не прызнаюць і лічаць, што бойку пачаў сам Вячаслаў Іваноў.

Пракурор запрашваў тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму для Алега Фаміна і тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову («хатняй хіміі») для Анастасіі Фаміной.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0