Рахункі грамадскай установы санаторый «Беларусь» (Sanatorija «Belorus», VšĮ), які знаходзіцца ў горадзе Друскінінкай, былі заблакаваныя ў літоўскім Swedbank, паведамляе reform.by са спасылкай на выданне Vakaro žinios.

Арышт быў накладзены 18 снежня, у пятніцу, распавёў выданню галоўны лекар санаторыя Ілля Епіфанаў. Кіраўніку санаторыя растлумачылі ў банку, што арышт звязаны з увядзеннем Еўрапейскім саюзам санкцый у дачыненні да Беларусі.

У банку выданню заявілі, што кліент быў праінфармаваны аб блакаванні і яго наступствах.

Літоўскі санаторый уваходзіць у склад Упраўлення справамі прэзідэнта Беларусі. Там працуе 393 супрацоўнікі. Ён рэгулярна ўваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў муніцыпалітэта Друскінінкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0