Каля 42% смерцяў ад каранавіруса ў Аўстрыі прыйшлося на жыхароў дамоў састарэлых.

Адзначаецца, што па стане на 20 снежня ў Аўстрыі ад COVID-19 памёр 5351 чалавек, з іх 2238 пражывалі ў дамах састарэлых.

Акрамя таго, паведамляецца, што каранавірусам было інфікавана больш за 13,7 тысяч жыхароў гэтых дамоў. Зараз хварэюць каля 3 тысяч чалавек. Падхапілі хваробу яшчэ каля 8 тысяч персаналу гэтых устаноў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0