На 25 снежня ў Беларусі зарэгістравана 183 006 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі, у тым ліку 1 893 новыя выпадкі за апошнія суткі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Па звестках ведамства, ачунялі і выпісаныя ўжо 161 832 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны каранавірус. Спецыялісты беларускіх лабараторый правялі 3 883 776 тэстаў на наяўнасць COVID-19, у тым ліку 28 811 за мінулыя суткі.

За ўвесь час распаўсюджвання інфекцыі ў краіне памерлі 1 367 пацыентаў. За суткі — 9 чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?